БЕЛ Ł РУС

Літва можа ўвесці забарону на ўезд з шэнгенскімі візамі і для беларусаў

19.09.2022 / 11:14

Nashaniva.com

Ад сёння краіны Балтыі і Польшча перасталі пускаць расіян з шэнгенскімі візамі. Так, з поўначы да 9 гадзін раніцы ў Літву не пусцілі 11 грамадзян Расіі.

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заўважыла, што цяпер вырашаецца пытанне, ці не прыняць такое ж рашэнне адносна беларусаў.

«Я ясна бачу, што беларускі рэжым таксама ўдзельнічае ў ваенных дзеяннях і арганізуе гібрыдныя атакі супраць Літвы, выкарыстоўваючы нелегальных мігрантаў. Я думаю, што гэта сур'ёзныя аргументы для вырашэння пытання беларусаў», — заўважыла Білатайце.

У пачатку верасня дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведамляў, што візавых абмежаванняў супраць беларусаў не будзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула