БЕЛ Ł РУС

BySol: Пасля абвяшчэння мабілізацыі ў РФ колькасць зваротаў па кансультацыю пра выезд і эвакуацыю вырасла ў сем разоў

22.09.2022 / 12:56

Nashaniva.com

За апошнія суткі на гарачую лінію паступіла больш за 150 заявак.

Раней такая колькасць зваротаў фіксавалася за цэлы тыдзень, паведаміў «Позірку» кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.

Большасць тых, хто звярнуўся 21 верасня, — расіяне (66%). Таксама кансультацыю запытвалі беларусы (27,5%) і ўкраінцы (6,5%).

Стрыжак звязвае рэзкі рост колькасці заявак выключна з абвяшчэннем «частковай мабілізацыі» ў Расіі і магчымасцю прыняцця аналагічнага рашэння ў Беларусі.

Паводле меркавання кіраўніка фонду, «чым менш салдат і падаткаплатнікаў будзе ў Пуціна і Лукашэнкі, тым будзе прасцей атрымаць перамогу над гэтым дыктатарскім пулам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула