БЕЛ Ł РУС

Амерыканцы дадуць Украіне яшчэ 18 HIMARS

28.09.2022 / 21:41

Nashaniva.com

ЗША выдзелілі Украіне чарговы пакет ваеннай дапамогі на 1,1 млрд даляраў. Сярод іншага ў яго ўваходзяць 18 рэактыўных сістэм залпавага агню (РСЗА) HIMARS і 150 браняваных пазадарожнікаў Humvee, заявіў Пентагон.

Акрамя таго, у пакет уключаныя 150 тактычных транспартных сродкаў для буксіроўкі, радары і сістэмы абароны ад беспілотных лятаючых апаратаў.

Грошы, праўда, будуць выдаткаваныя на выраб новай зброі для Украіны, то-бок яна не будзе перадавацца з ужо наяўных амерыканскіх запасаў.

Такім чынам, з моманту пачатку вайны ва Украіне агульны аб'ём амерыканскай дапамогі Кіеву дасягнуў 16,2 млрд даляраў.

Як паведамлялася раней, у панядзелак члены Кангрэса ЗША таксама дасягнулі папярэдняй дамоўленасці аб выдзяленні Украіне дадатковага пакета дапамогі на 12 млрд даляраў. Як чакаецца, зацвердзяць рашэнне ў пятніцу.

26 верасня дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што перамовы аб новай дапамозе для Украіны працягваюцца, абмяркоўваюцца ў тым ліку пастаўкі тактычных ракетных комплексаў ATACMS.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула