БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз хоча забараніць увозіць у Расію туалетную паперу

28.09.2022 / 21:56

Nashaniva.com

Выданне Politico даведалася, што ў новы пакет санкцый ЕС супраць Расіі ўвойдуць персанальныя абмежаванні супраць такіх вядомых людзей, як спявак Мікалай Растаргуеў, філосаф Аляксандр Дугін і прэзідэнт канцэрна «Калашнікаў» Алан Лушнікаў. Таксама будуць і экспартныя абмежаванні.

Экспартныя абмежаванні Еўрасаюз збіраецца ўвесці ў дачыненні да прадукцыі, якая неабходная для ваеннай сферы, уключаючы паўправаднікі і некаторыя хімічныя рэчывы.

Таксама еўрапейцы хочуць забараніць увоз у Расію і шэрагу пабытовых прадметаў ужытку, у тым ліку сродкаў для макіяжу, дэзадарантаў, мыла, туалетнай паперы, зубных нітак і г. д.

Чытайце таксама:

Урсула фон дэр Ляен: «Столь цэнаў» на расійскую нафту будзе ў восьмым пакеце санкцый 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула