БЕЛ Ł РУС

Чарговы МАЗ згарэў у Санкт-Пецярбургу

3.10.2022 / 8:8

Nashaniva.com

Машына беларускай вытворчасці загарэлася каля гадзіны ночы на знешнім кальцы аўтадарогі вакол Санкт-Пецярбурга. Пацярпелых няма.

Гэта ўжо не першы выпадак загарання беларускіх аўтобусаў. Дакладна вядома пра тры папярэднія пажары. Акрамя МАЗаў, у Санкт-Пецярбургу гараць і ЛіАЗы.

Пытанне надзейнасці беларускіх машын абмяркоўваў Лукашэнка з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым. Той запэўніў Лукашэнку, што гэта дробязі, на якія не варта звяртаць увагі.

Верагоднай прычынай інцыдэнтаў з беларускай тэхнікай праверка папярэдне назвала негерметычнасць сістэмы гідрапрывада вентылятара. Віцэ-губернатар Пецярбурга Кірыл Палякоў заяўляў, што новыя партыі аўтобусаў у далейшым будуць правярацца на ўказаны дэфект.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула