БЕЛ Ł РУС

УСУ вызвалілі сяло Торскае ў Данецкай вобласці

3.10.2022 / 11:25

Nashaniva.com

Адказваючы ў эфіры тэлемарафону на пытанні аб акружэнні вялікай колькасці расійскіх вайскоўцаў у раёне Лімана, прэс-сакратар Усходняй групоўкі Сяргей Чараваты сказаў, што «частка з іх была фізічна знішчаная, частка ўзятая ў палон, а частка змагла выйсці калонамі або невялікімі групамі».

Чараваты заявіў, што «таксама падраздзяленні ўжо ўзялі сяло Торскае, па дарозе на Крамянную, і агнём паражаюць падраздзяленні праціўніка, якія спрабуюць замацавацца».

Пра ўкраінскіх вайскоўцаў у Торскім кажа і кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай.

«УСУ ўжо ў Торскім — наперадзе толькі Луганск», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Ад Торскага да Крамянной — 22 кіламетры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула