БЕЛ Ł РУС

МУС унесла ў «спіс экстрэмістаў» палітвязня, які загінуў

3.10.2022 / 11:35

Nashaniva.com

5 студзеня 43-гадовы жыхар Смаргоні Дзмітрый Дудойць, які адбываў пакаранне на хіміі, скокнуў з моста ў Магілёве і разбіўся. Гэта адбылося, калі ён вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння. МУС унесла яго ў «спіс экстрэмістаў».

Амаль праз 10 месяцаў пасля смерці мужчыны яго ўнеслі ў так званы «пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Прычым у ім адзначана, што Дудойць «адбывае пакаранне», зазначае «Вясна».

Дудойця асудзілі да двух гадоў «хіміі» за каментарый пра начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова. Свой тэрмін ён адбываў у Магілёве. Ён правёў на «хіміі» адзін тыдзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула