БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падпарадкаваў сістэму органаў дзяржаўнай бяспекі выключна сабе

10.10.2022 / 19:28

Nashaniva.com

Лукашэнка падпісаў указы па «ўдасканаленні дзейнасці сістэмы органаў дзяржбяспекі». Ім прадугледжана падпарадкаванне органаў дзяржаўнай бяспекі выключна яму, раней фармальна яна падпарадкоўвалася і Савету міністраў.

Таксама ўказам №355 прадугледжваецца рэарганізацыя Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у Акадэмію нацыянальнай бяспекі. Дакументам таксама зацвярджаецца статут гэтай установы адукацыі.

Савету Міністраў і КДБ даручана да 1 студзеня 2023 года прыняць меры па рэалізацыі згаданых указаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула