БЕЛ Ł РУС

Блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, асуджанага да 8 гадоў калоніі, зноў будуць судзіць

11.10.2022 / 17:12

Nashaniva.com

Як стала вядома праваабаронцам, 25 кастрычніка Савіна будуць судзіць за абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), піша «Вясна».

У канцы сакавіка Савіна асудзілі да 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму — яго абвінавацілі ў махлярстве ў буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК), арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту (арт. 342 КК). 

Уладзіславу інкрымінавалі ўдзел у трох Маршах у 2020 годзе і арганізацыю пратэстаў з дапамогай відэаролікаў на сваёй старонцы Instagram, а таксама тое, што ў 2015-2016 гадах ён, нібыта паабяцаўшы больш чым 100 чалавекам удзел у першых у Беларусі рэаліці-шоў, не забяспечыў ім гэтага. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула