БЕЛ Ł РУС

У новую версію футбольнага сімулятара FIFA23 трапілі толькі трое беларусаў

11.10.2022 / 19:16

Nashaniva.com

Беларускае прадстаўніцтва ў відэагульні: Філіп Вайцяховіч са шведскага «Вернаму», Яўген Шыкаўка з польскай «Кароны» і Жан-Рафаэль Шчарбакоўскі з нямецкага «Дынама» (Д3).

Усе трое атрымалі ў відэагульні адзін і той жа рэйтынг — 63. Але Шчарбакоўскі, у адрозненне ад двух іншых беларусаў, мае патэнцыял для развіцця: ацэнка яго скіла пракачваецца да 72.

У мінулай частцы футбольнага сімулятара лепшым з беларусаў быў Віталь Лісаковіч з рэйтынгам у 69 балаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула