БЕЛ Ł РУС

У Беларусі дадалося 11 новых палітвязняў

11.10.2022 / 19:27

Nashaniva.com

Праваабаронцы афіцыйна прызналі палітзняволенымі Максіма Грэчкаедава, Віктара Дзіброва, Аляксандра Патапава, Вольгу Кавалёву, Анастасію Савуляк, Сяргея Фісюка, Цімафея Шкуратовіча, Уладзіміра Шурхаева, Дзмітрыя Янушкевіча, Філіпа Федарэнкава, Жану Чарняўскую.

Усе гэтыя людзі асуджаныя і затрыманыя за «распальванне варожасці», «масавыя беспарадкі, «гвалт супраць міліцыянтаў», «абразы Лукашэнкі, чыноўнікаў ці суддзяў», «здзек з дзяржсімвалаў».

Агульная колькасць афіцыйна прызнаных палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні, дасягнула 1352. Гэта новы антырэкорд. Але на самай справе людзей, зняволеных па палітычных прычынах, у Беларусі куды больш. Так, ініцыятыва Dissidentby налічвае 1648 палітычных зняволеных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула