Лукашэнка даў ордэн Скарыны кіраўніку тэлерадыёкампаніі «Мір», якая прапагандуе вайну
Указ аб узнагароджанні расійскага прапагандыста Радзіка Батыршына адной з найвышэйшых дзяржаўных узнагарод Беларусі Лукашэнка падпісаў 10 кастрычніка.
Ордэн Батыршыну дадзены «за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, плённую працу па збліжэнні і ўзаемаўзбагачэнні нацыянальных культур, фарміраванні і развіцці адзінай інфармацыйнай прасторы, высокія дасягненні ў дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці».
Пры гэтым на тэлерадыёкампаніі «Мір», як і ва ўсіх іншых расійскіх і беларускіх дзяржаўных СМІ, ухваляецца вайна ва Украіне і сеецца варажнеча паміж народамі і дзяржавамі.