БЕЛ Ł РУС

Байдэн не верыць, што Пуцін рызыкне ўжыць ядзерную зброю

12.10.2022 / 8:22

Nashaniva.com

На тэлеканале Сі-эн-эн выйшла поўная версія інтэрв'ю з Джо Байдэнам. У размове з журналістам Джэйкам Тапэрам амерыканскі прэзідэнт, між іншым, сказаў, што не верыць, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін рызыкне ўжыць ядзерную зброю.

Джо Байдэн. Фота: AP

«Я не думаю, што ён зробіць гэта. Я думаю, што ён безадказна кажа пра гэта, сусветны лідар адной з найбуйнейшых ядзерных дзяржаў свету кажа, што ён можа ўжыць тактычную ядзерную зброю ва Украіне», — сказаў ён.

Пры гэтым Байдэн адмовіўся паведаміць, як будзе выглядаць адказ ЗША, калі Пуцін усё ж такі рэалізуе пагрозы. Паводле яго слоў, Пентагон загадзя распрацаваў розныя варыянты дзеянняў на выпадак падобнага сцэнара.

«Гэта абмяркоўвалася, але я не збіраюся ў гэта ўдавацца. Было б безадказна з майго боку казаць аб тым, што мы будзем або не будзем рабіць», — дадаў прэзідэнт.

Байдэн таксама не выключыў магчымасці перамоваў з Уладзімірам Пуціным на саміце «Вялікай дваццаткі» на Балі ў лістападзе, хоць і сказаў, што сам з ім сустракацца не плануе.

«Паслухайце, у мяне няма намеру сустракацца з ім, — сказаў Байдэн. — Але, напрыклад, калі б ён прыйшоў да мяне на саміце G20 і сказаў, што хоча пагаварыць аб вызваленні [баскетбалісткі] Брытні Грайнер, я б сустрэўся з ім. Усё залежыць ад абставін».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула