БЕЛ Ł РУС

На праспекце Пераможцаў мужчына ўпаў пад колы аўтобуса і загінуў

12.10.2022 / 8:57

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам у аўторак каля 20:30, паведамляе ДАІ Мінгарвыканкама. 

Аўтобус №11 рухаўся па стандартным маршруце ўздоўж праспекта Пераможцаў з боку вуліцы Вясёлкавай у напрамку вуліцы Арлоўская.

Непадалёк па прылеглым тратуары рухаўся мужчына, узросту каля 60-65 гадоў.

Ён упаў на праезную частку і трапіў пад колы аўтобуса. Мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, і загінуў.

Абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула