БЕЛ Ł РУС

Палітвязня пасадзілі на тры гады па «справе Зельцэра»

12.10.2022 / 14:2

Nashaniva.com

7 кастрычніка Магілёўскі абласны суд прызнаў палітзняволенага Мацвея Міцуру вінаватым паводле арт. 369 і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў калоніі, паведамляе «Вясна».

Паводле першага артыкула суддзя Ігар Зямцоў прысудзіў Міцуру два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў), паводле другога — два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Мацвея асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў). Таксама ў мужчыны канфіскавалі смартфон.

Яго прызналі вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады ў інтэрнэце ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. А таксама — у распальванні сацыяльнай варожасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула