БЕЛ Ł РУС

Столтэнберг: Лукашэнка павінен спыніць саўдзел у расійскай вайне

12.10.2022 / 14:16

Nashaniva.com

Беларусь павінна спыніць саўдзел у расійскай вайне супраць Украіны. Пра гэта перад пачаткам пасяджэння міністраў абароны краін НАТА заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг.

«Я чакаю, каб рэжым Лукашэнкі спыніў саўдзел у вайне. Мы бачым, як Беларусь выкарыстоўваецца для размяшчэння ракетных комплексаў і нападаў супраць Украіны. Прэзідэнт Лукашэнка павінен перастаць дапамагаць і падтрымліваць расійскія ваенныя намаганні», — сказаў Столтэнберг.

Ён адзначыў эскалацыю з боку Расіі ў вайне супраць Украіны, якая выявілася ў спробе анексіі чатырох абласцей, масіраваных ударах па гарадах і выкарыстанні ядзернай рыторыкі расійскімі службовымі асобамі. Усе гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца на міністэрскай сустрэчы альянсу.

«Пасланне саюзнікаў па НАТА будзе ясным: мы застаёмся на баку Украіны, мы гатовыя да працяглай падтрымкі і будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі гэта спатрэбіцца», — сказаў генеральны сакратар НАТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула