БЕЛ Ł РУС

Расія выходзіць з зерневай угоды

29.10.2022 / 17:52

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны. Прычынай стала сённяшняя атака на караблі Чарнаморскага флоту.

«З улікам праведзенага 29 кастрычніка кіеўскім рэжымам пры ўдзеле спецыялістаў Вялікабрытаніі тэрарыстычнага акта супраць караблёў Чарнаморскага флоту і цывільных судоў, задзейнічаных у забеспячэнні бяспекі «збожжавага калідора», расійскі бок прыпыняе ўдзел у рэалізацыі пагадненняў па вывазе сельскагаспадарчай прадукцыі з украінскіх партоў», — гаворыцца ў паведамленні.

Зерневая ўгода, падпісаная ў ліпені, прадугледжвала бяспечны вываз збожжа з украінскіх партоў, заблакаваных Расіяй. Раней Пуцін неаднаразова шантажаваў краіны Захаду зрывам пагадненняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула