БЕЛ Ł РУС

Сілавікі разграмілі кватэру мужа прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага

9.11.2022 / 16:21

Nashaniva.com

Сілавікі працягваюць паказальны разгром жылля знакавых асоб антылукашэнкаўскага супраціву, якія самі знаходзяцца не ў межах іхняй дасягальнасці. Сёння ў адным з праўладных каналаў змешчаны ролік, на якім знятая разгромленая кватэра мужа прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага Крысціны «Чабор».

У роліку знятая кватэра да ператрусу, а затым паказаныя яго наступствы: паламаная мэбля, раскіданыя рэчы, перакуленыя шафы ды іншае.

На мінулым тыдні была разгромлена кватэра самой Крысціны.

Раней былі разгромленыя кватэры шэрагу палітуцекачоў ці іх сваякоў. Сярод іх — Яніна Сазановіч, Вадзім Пракоп'еў, Андрэй Павук, Юльяна Шаметавец, Антон Матолька. Быў разгромлены таксама дом, дзе раней жыла сям'я Валерыя і Веранікі Цапкалаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула