БЕЛ Ł РУС

Беларусь атрымае 2 мільёны доз кітайскай вакцыны

10.11.2022 / 9:34

Nashaniva.com

Учора ў аэрапорце Пекіна пасольства Беларусі прыняло груз гуманітарнай дапамогі ад урада КНР — 2 мільёны доз вакцыны супраць кавіду «Сінафарм» (Vero Cell) і столькі ж шпрыцоў.

Дамоўленасць аб перадачы гуманітарнай дапамогі была дасягнута падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна 15 верасня ў Самаркандзе на саміце ШАС.

Дастаўка грузу ў Беларусь плануецца 10-11 лістапада.

Усяго ў 2021-2022 гг., з улікам гэтай партыі, Кітай перадаў Беларусі ў якасці гуманітарнай дапамогі каля 5 млн. доз вакцыны, яшчэ больш за 4,6 млн. беларускі бок закупіў самастойна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула