БЕЛ Ł РУС

Ваенная разведка Брытаніі: Расійскі флот у Наварасійску пад пагрозай

22.11.2022 / 11:52

Nashaniva.com

У ранішняй зводцы брытанскай ваеннай разведкі нагадваюць аб тым, што 18 лістапада адбыліся ўдары па нафтавым тэрмінале ў порце Наварасійска, побач з якім базуецца значная частка расійскага Чарнаморскага флоту.

Паводле звестак брытанцаў, менавіта туды, у Наварасійск, расійскае камандаванне перавяло з Крыма падводныя лодкі пасля таго, як летам украінцы атакавалі порт у Севастопалі.

Новы ўдар, цяпер ужо па наварасійскім порце, дэманструе, што і там расійскі флот больш не знаходзіцца ў бяспецы. Прытым што пасля выбуху на Керчанскім мосце ў кастрычніку забеспячэнне расійскай групоўкі ў Крыме ажыццяўляецца пераважна менавіта марскім шляхам з Наварасійска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула