БЕЛ Ł РУС

Жыхар Лунінца сем гадоў ухіляўся ад войска, мяняў прозвішча. Але яго ўсё ж злавілі

22.11.2022 / 12:15

Nashaniva.com

З восені 2015 года хлопец знаходзіўся ў вышуку як ухіліст. У маі 2020 года хлопца даставілі ў ваенны камісарыят, дзе яму ўручылі позву пад асабісты роспіс, паведамляе Медыя-Палессе.

Фота: Pravo.by

Малады чалавек тады змяніў прозвішча і з'ехаў на працу ў Расію. Паўторна яго затрымалі ў 2022 годзе пасля вяртання дадому.

Яму выстаўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 435 КК Беларусі «Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу». Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Да суда 24-гадовы мужчына будзе знаходзіцца пад вартай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула