БЕЛ Ł РУС

У Мінску сутыкнуліся два тралейбусы. Пацярпелі сем пасажыраў

22.11.2022 / 12:38

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на вуліцы Ангарскай, паведамляе ДАІ горада.

Фота: ДАІ

32-гадовы кіроўца тралейбуса маршруту №34 заснуў за стырном і ўрэзаўся ў іншы тралейбус, які рухаўся ў спадарожным кірунку.

У аднаго тралейбуса моцна пашкоджаная задняя частка, у іншага — кабіна кіроўцы.

Пацярпелі сем пасажыраў. Іх даставілі ў бальніцу.

Фота: ДАІ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула