БЕЛ Ł РУС

«Газпрам» абвінаваціў Украіну ў адборы газу, прызначанага для Малдовы, і прыгразіў скараціць пастаўкі

22.11.2022 / 15:18

Nashaniva.com

«Газпрам» абвінаваціў Украіну ў адборы газу, прызначанага для паставак у Малдову. Адпаведны прэс-рэліз размешчаны на сайце кампаніі.

«Аб'ём газу, які падаецца «Газпрамам» на ГІС «Суджа» для транзіту ў Малдову праз тэрыторыю Украіны, перавышае фізічны аб'ём, які перадаецца на мяжы Украіны з Малдовай», — гаворыцца ў паведамленні.

«Газпрам» прыгразіў, што з панядзелка, 28 лістапада, скароціць пастаўкі, калі несанкцыянаваны адбор не спыніцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула