БЕЛ Ł РУС

Два лагойскія міліцыянты падазраюцца ў прымяненні сілы да затрыманага

12.10.2009 / 14:25

Пракуратура Лагойскага раёна расследуе крымінальную справу ў дачыненні да двух супрацоўнікаў мясцовага райаддзела міліцыі.

Справа была распачата па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Здарэнне мела месца 3 жніўня.

Следства мяркуе, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў перавысілі свае паўнамоцтвы, прымяніўшы сілу да грамадзяніна, затрыманага па падазрэнні ва ўчыненні злачынства. Аднак, як падкрэслілі ў абласной пракуратуры, такія дзеянні былі ўчынены не для атрымання прызнаўчых паказанняў, а для ўціхамірвання чалавека, які пачаў буяніць. У выніку мужчыну былі нанесены лёгкія цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі нават кароткачасовага расстройства здароўя.

Абвінавачанне супрацоўнікам міліцыі пакуль не прад’яўлена. Мера стрымання не прымянялася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула