БЕЛ Ł РУС

Рыбак праваліўся пад лёд, яго палез ратаваць сын і таксама праваліўся. А затым праваліўся і відавочца

5.12.2022 / 12:51

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў нядзелю ў Палачанах Маладзечанскага раёна.

Фота: МНС

— Падраздзяленні МНС пад'ехалі да вадаёма з абодвух бакоў, — распавёў ратавальнік Андрэй Монід. — Як нам стала вядома, адразу праваліўся бацька, а сын паспрабаваў яго выратаваць і сам трапіў у палонку. Там жа апынуўся і відавочца, які хацеў дапамагчы. Калі мы прыбылі, у вадзе знаходзіўся толькі адзін рыбак, выратавальнай камізэлькі на ім не было. Надзеўшы спецыяльныя касцюмы, мы ўзялі выратавальны круг і вяроўку і дапамаглі дастаць мужчыну. Палонка знаходзілася за 15 метраў ад берага.

Двое рыбакоў з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» дастаўлены ў бальніцу. Трэці пацярпелы пасля агляду медыкамі ад шпіталізацыі адмовіўся.

Усяго за выхадныя ў Беларусі праваліліся пад лёд сем чалавек, двое загінулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула