БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскай вобласці маці некалькі разоў ударыла нажом двухгадовую дачку. Дзяўчынка загінула

9.01.2023 / 9:39

Nashaniva.com

Пра жахлівы выпадак, што здарыўся з жанчынай, якая хварэла на псіхічнае расстройства, расказала прадстаўнік пракуратуры Алена Яскевіч.

Фота ілюстрацыйнае

«У снежні мінулага года заведзена крымінальная справа ў дачыненні да жыхаркі Гродзенскай вобласці, якая ў прысутнасці свайго малалетняга сына нанесла некалькі ўдараў нажом сваёй двухгадовай дачцэ. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў дзіця памерла. Пракурорская праверка паказала, што жанчына пакутавала ад псіхічнага расстройства і мела патрэбу ў дыспансерным назіранні», — расказала Яскевіч.

У 2022 годзе ў Беларусі ад знешніх прычын загінула 112 дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула