БЕЛ Ł РУС

За хабар у Бабруйску затрымалі намесніка дырэктара буйнога завода

9.01.2023 / 9:57

Nashaniva.com

Аператыўнікі АБЭЗ з доказамі злачынства пры атрыманні хабару затрымалі намесніка дырэктара аднаго з буйных заводаў Бабруйска.

Вядома, што 40-гадовы мужчына з кастрычніка мінулага года рэгулярна атрымліваў грошы ад кіраўніка камерцыйнай арганізацыі за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, звязаных з аплатай раней пастаўленых камплектуючых для вытворчасці.

Агульная сума перададзенага за названы перыяд склала 41 тысячу рублёў.

Следчымі ў дачыненні да двух чалавек распачатыя крымінальныя справы, паведамляе прэс-служба МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула