БЕЛ Ł РУС

На аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: снегапад і парывісты вецер

9.01.2023 / 12:35

Nashaniva.com

У аўторак будзе хмарна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па паўночным захадзе з дажджом).

Ноччу і раніцай па паўночна-ўсходняй палове Беларусі чакаецца моцны снег, завіруха.

У асобных раёнах галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, па ўсходняй палове парывы ўзмоцняцца да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 10 градусаў па ўсходзе да плюс 3 градусаў па паўднёвым захадзе. Днём чакаецца ад нуля да 6 градусаў марозу, а па захадзе — 1—4 градусы цяпла.

У Мінску ўначы чакаецца мінус 3—5 градусаў, удзень да мінус аднаго градуса, снег.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула