БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Мы не вядзём перамовы аб перамір'і па карэйскім варыянце

9.01.2023 / 13:24

Nashaniva.com

Паведамленні ўкраінскіх уладаў аб тым, што намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрый Козак спрабуе праз адстаўных еўрапейскіх палітыкаў перадаць Захаду прапановы Крамля аб перамір'і ва Украіне па аналогіі з «карэйскім варыянтам» 38-й паралелі, не адпавядаюць рэчаіснасці, заявіў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

«Гэта несправядліва. Ніхто пра гэта не кажа. Гэта — чарговая выдумка», — сказаў ён журналістам, адказваючы на пытанне, наколькі справядліва адпаведнае сцверджанне ўкраінскіх СМІ.

«Калі я правільна разумею, у іх сапраўды былі нейкія паведамленні, але яны былі пра нейкага іншага чалавека з прозвішчам Козак. У іх там, па-мойму, ці то ў Радзе, ці то яшчэ дзесьці ёсць чалавек з такім прозвішчам», — працягнуў прадстаўнік Крамля.

Раней пра такія кантакты Дзмітрыя Козака паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула