БЕЛ Ł РУС

Беларусам сталі адмаўляць ва ўездзе ў Літву пасля анкеты аб вайне ва Украіне

9.01.2023 / 14:37

Nashaniva.com

Беларусам сталі адмаўляць ва ўездзе ў Літву пасля анкеты аб вайне ва Украіне, такія выпадкі ёсць. Пра гэта заявіў LRT намеснік міністра ўнутраных спраў Арнольдас Абрамавічус. 

Арнольдас Абрамавічус. Фота: LRT

«Вялікая частка мер ужо прынятая — павышана ацэнка пры ўездзе ў Літву, таксама зменшана колькасць дазволаў на часовае пражыванне. Пры выдачы гэтых дакументаў у абавязковым парадку прадастаўляюцца дадатковыя анкеты з ацэнкай магчымай пагрозы нацыянальнай бяспецы. Усе меры эфектыўныя», — запэўніў А. Абрамавічус.

Паводле яго слоў, ёсць выпадкі, калі грамадзяніна Беларусі пасля запаўнення анкеты вырашаюць не пускаць у Літву. Грамадзяніна Беларусі пытаюцца, з якімі мэтамі ён хоча прыехаць у Літву, якое ягонае стаўленне да дзеянняў Расіі, да анексіі Крыма.

«З гэтага можна зразумець: выступае чалавек супраць анексіі, а таксама прама ці ўскосна супраць удзелу Беларусі ў гэтым ці ж ён з дапамогай анкеты спрабуе нешта схаваць і даць, магчыма, прыхарошаную інфармацыю», — сказаў суразмоўца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула