БЕЛ Ł РУС

Украіна прасіла Тбілісі вярнуць ёй комплексы «Бук». Але Грузія адмовілася

9.01.2023 / 14:54

Nashaniva.com

Украіна папрасіла Грузію перадаць ёй комплексы «Бук», якія Кіеў у 2008 годзе накіраваў у Грузію падчас вайны з Расіяй.

Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах Украіны ў Грузіі Андрэй Касьянаў.

Таксама Украіна прасіла Грузію перадаць ёй супрацьтанкавыя комплексы Javelin, якія Грузія атрымала ад ЗША. Вашынгтон быў згодны на такую перадачу і нават прапанаваў замяніць комплексы на больш новыя, піша Касьянаў. Грузія адмовілася аказваць Украіне вайсковую дапамогу.

«Украіна выступае супраць выкарыстання гэтага пытання ва ўнутрыпалітычных спрэчках і адхіляе якія-небудзь абвінавачанні ў спробах уцягнуць Грузію ў вайну з РФ», — піша Касьянаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула