БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне арыштавалі былога намесніка міністра абароны Вячаслава Шапавалава

2.02.2023 / 17:8

Nashaniva.com

Рашэнне аб арышце на два месяцы прыняў Пячэрскі раённы суд Кіева. Шапавалаў можа выйсці на волю пад заклад у памеры больш за 400 мільёнаў грыўняў (10,8 мільёна даляраў).

Па даных следства, Шапавалаў лабіраваў заключэнне дамоў аб пастаўках прадуктаў для вайскоўцаў па завышаных цэнах, а таксама закупак бронекамізэлек, касак, адзення і іншых рэчаў для патрэб Узброеных сіл Украіны нізкай якасці на агульную суму больш за 1 млрд грыўняў.

Пасля з’яўлення журналісцкага расследавання аб закупках для УСУ Шапавалаў сышоў у адстаўку.

Чытайце таксама:

Зяленскі звольніў намесніка кіраўніка свайго Офіса. Адбываюцца новыя гучныя адстаўкі

Мінабароны Украіны абвергла абвінавачанні ў злоўжываннях пры закупках харчавання для войска

Ва Украіне — скандал праз куплю харчавання для УСУ. Вярхоўная Рада выклікала міністра абароны Украіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула