БЕЛ Ł РУС

Упершыню ў футболе залічылі гол, аўтар якога ўжо сядзеў на лаўцы запасных ВІДЭА

5.02.2023 / 16:41

Nashaniva.com

Незвычайны эпізод адбыўся дзякуючы сістэме відэапаўтораў. 

На 60-й хвіліне матча чэмпіянату Іспаніі паміж «Атлетыка» і «Хетафе» гаспадары забілі мяч, але ён быў адменены, бо бакавы арбітр зафіксаваў афсайд у ягонага аўтара Анхеля Карэа. 

Адразу пасля гэтага Карэа быў заменены і матч працягнуўся. Але брыгада VAR — відэапамочнікаў рэферы на полі — перагледзела паўторы моманту і прыйшла да высновы, што гулец «Атлетыка» забіў мяч па правілах.

У выніку гол быў залічаны на футбаліста, які ўжо знаходзіўся на лаўцы запасных, куды партнёры адразу кінуліся святкаваць забіты мяч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула