БЕЛ Ł РУС

Іран плануе пабудаваць у Расіі завод па вырабе дронаў-камікадзэ

5.02.2023 / 20:15

Nashaniva.com

Масква і Тэгеран плануюць выпускаць не менш за шэсць тысяч «Шахедаў» штогод, паведамляюць крыніцы The Wall Street Journal.

Улады Расіі і Ірана плануюць пабудаваць у расійскім горадзе Ялабуга ў Татарстане завод па вытворчасці ўдасканаленых іранскіх дронаў-камікадзэ Shahed-136.

WSJ сцвярджае, што 5 студзеня дэлегацыя Ірана агледзела пустуючую пляцоўку, дзе могуць пабудаваць завод.

Па словах крыніц WSJ, Іран і Расія распрацоўваюць удасканаленую мадэль Shahed-136, якая зможа лётаць далей і хутчэй.

Улады ЗША раней заяўлялі, што Іран паставіў Расіі сотні дронаў-камікадзэ Shahed-136, якія расійскія сілы выкарыстоўвалі для ўдараў па аб'ектах энергасістэмы Украіны.

Супрацьпаветраная абарона УСУ ў значнай ступені змагла нейтралізаваць пагрозу Shahed-136, адзначае WSJ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула