БЕЛ Ł РУС

Пасля вяртання з-за мяжы затрымалі былога пажарнага — у 2020-м ён папярэдзіў жыльцоў «Каскада», што едуць здымаць сцяг

28.02.2023 / 9:46

Nashaniva.com

У СІЗА-1 на Валадарскага знаходзіцца 32-гадовы Максім Сташулёнак, паведамляе «Вясна». Гэта былы пажарны, які ў 2020 годзе папярэдзіў жыхароў «Каскаду», што іх бел-чырвона-белы сцяг едуць здымаць. Пасля гэтага яго звольнілі.

Мужчына быў затрыманы на пачатку лютага, пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы.

Яму інкрымінуецца «народны» арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Максім Сташулёнак. Фота: «Радыё Свабода»

Падтрымаць: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Максім Валер'евіч Сташулёнак.

Звольненага за бел-чырвона-белы сцяг ратавальніка не кінулі ў бядзе: жыллё знайшлі, прапанавалі новую працу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула