БЕЛ Ł РУС

У Беларусі стартавалі вучэнні тэрабароны

28.02.2023 / 12:42

Nashaniva.com

У Беларусі 28 лютага стартавалі планавыя заняткі з удзельнікамі тэрабароны. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны.

Фота ілюстрацыйнае

Вучэнні працягнуцца чатыры дні.

На працягу іх ва ўсіх адміністрацыйных раёнах будуць праведзеныя тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы са службовымі асобамі выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў, адміністрацыямі пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў, праверкі наяўнасці і ўмоў захоўвання наяўных запасаў матэрыяльных сродкаў.

Таксама паведамляецца, што вялікае значэнне ў ходзе мерапрыемстваў плануецца надаць падрыхтоўцы ваеннаабавязаных, якім на працягу аднадзённага збору будуць даведзеныя асновы і парадак дзеянняў у ходзе фармавання тэрытарыяльных войскаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула