БЕЛ Ł РУС

Двое беларусаў загінулі ў ДТЗ у Польшчы

28.02.2023 / 14:18

Nashaniva.com

Двое беларусаў загінулі ў выніку буйной аварыі, якая адбылася недалёка ад Бельска-Падляскага пад Кадлубаўкай. Аўтобус сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем лоб у лоб: вядома пра трох загінулых. Пра інцыдэнт паведамляе ваяводскае пажарнае ўпраўленне ў Варшаве, піша «Мост».

Аварыя адбылася раніцай 27 лютага. Аўтобус і легкавы аўтамабіль Citroen сутыкнуліся лоб у лоб, пасля чаго легкавік перакуліўся ў кювет. У Citroen знаходзіліся пяцёра пасажыраў: двое загінулі на месцы, а траіх з цяжкімі траўмамі шпіталізавалі. У аўтобусе знаходзіўся кіроўца і адзін пасажыр, але яны не пацярпелі ў ДТЗ.

На месцы аварыі загінулі двое чалавек: адзін з іх — 55-гадовы жыхар Падляшскага ваяводства, які знаходзіўся за рулём, іншы — 28-гадовы беларус. 28 лютага ў шпіталі памёр 28-гадовы грамадзянін Беларусі. Вядома, што ў бальніцы знаходзяцца яшчэ двое мужчын.

У аперацыі ўдзельнічаў верталёт хуткай дапамогі, пажарныя і паліцэйскія. Дарога, на якой адбылася аварыя, была заблакаваная больш за сем гадзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула