БЕЛ Ł РУС

Ці прывядзе збіццё амерыканскага беспілотніка над Чорным морам да прамой вайны паміж Расіяй і ЗША? 

15.03.2023 / 8:55

Nashaniva.com

Учора ЗША заявілі, што іх беспілотнік MQ-9 Reaper сутыкнуўся з расійскім знішчальнікам Су-27 над нейтральнай часткай Чорнага мора і затым упаў у ваду. У амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны (ISW) лічаць, што гэта не выкліча эскалацыі ў адносінах Штатаў і Расіі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: U.S. Air Force / wikipedia.org

Аналітыкі мяркуюць, што для небяспечнай эскалацыі няма прычын, бо прэзідэнт Джо Байдэн неаднаразова абяцаў пазбягаць уцягвання амерыканскіх войскаў у прамы канфлікт з Расіяй, а Крэмль у сваю чаргу дэманстраваў нежаданне ўступаць у вайну з НАТА.

У справаздачы пішуць, што расійскія сілы выкарыстоўвалі прымусовую сігналізацыю супраць самалётаў і вайскова-марскіх караблёў ЗША і іх хаўруснікаў цягам дзесяцігоддзяў на некалькіх тэатрах ваенных дзеянняў, але гэта не выклікала канфлікту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула