БЕЛ Ł РУС

Захварэла мастачка Ніка Сандрас, патрэбная дапамога

20.03.2023 / 16:44

Nashaniva.com

Патрэбная дапамога мастачцы Ніцы Сандрас — у яе здарылася кровазліццё ў мозг, паведамляе Reform.by.

Беларуская мастачка і блогерка трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў польскай Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі сімптомамі. Учора ёй паставілі дыягназ — субарахнаідальнае кровазліццё ў мозг, прычына пакуль не выяўленая.

На гэты момант Ніка ў свядомасці, але «прыкаваная» да ложка. У шпіталі ёй прыйдзецца правесці некалькі тыдняў.

Рэквізіты для дапамогі — па спасылцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула