БЕЛ Ł РУС

Былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатра другі раз запар пакаралі «суткамі»

27.03.2023 / 22:40

Nashaniva.com

25 сакавіка Заяц мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну, але яго зноў перазатрымалі. Сёння над ім адбыўся чарговы суд. Суддзя Ленінскага раёна Мінска Юлія Шчоткіна прызначыла яму 14 сутак арышту, піша «Вясна».

Мікалая затрымалі раніцай 13 сакавіка. Тады на яго склалі пратакол паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) і арыштавалі на 12 сутак. 

Заяц працаваў прэс-сакратаром Купалаўскага тэатра са жніўня 2020-га. У сакавіку 2021 года яго звольнілі з працы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула