БЕЛ Ł РУС

На Палессі паставяць помнік Каржу

31.03.2023 / 17:4

Nashaniva.com

У Пінскім раёне ў гэтым годзе збіраюцца паставіць помнік вядомаму партызанскаму камандзіру Васілю Каржу. Эскіз помніка ўжо прайшоў усе неабходныя экспертызы.

Фота: Пінскі райвыканкам

Помнік-бюст будзе стаяць у вёсцы Ставок непадалёк ад таго месца, дзе 28 чэрвеня 1941 года адбыўся першы партызанскі бой.

Паведамляецца, што заказчыкам помніка выступіла сельгаспрадпрыемства «Ставокскае». Дакументы па будучай скульптуры праходзілі ўзгадненні з рознымі міністэрствамі і ведамствамі.

29 сакавіка праект быў канчаткова зацверджаны Брэсцкай абласной радай манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Эскіз будучага бюста збіраецца ўвасобіць у жыццё брэсцкі скульптар Павел Герасіменка. За яго аснову ўзяты вобраз з вядомай фатаграфіі Васіля Каржа падчас партызанскага парада ў Пінску ў ліпені 1944 года. 

Вядомы беларускі спявак Макс Корж, дарэчы, далёкі сваяк партызанскага камандзіра. Васіль Корж ягоны стрыечны прадзед.

Чытайце таксама: 

У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш

У Гродне будуюць копію Каложскай царквы

У Навагрудку можа з'явіцца помнік князю Міндоўгу

У Магілёве збіраюць грошы на помнік расійскаму губернатару

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула