БЕЛ Ł РУС

У Парыж правядуць прыродны газ

4.04.2023 / 9:45

Nashaniva.com

У 2023 годзе «Віцебскаблгаз» збіраецца правесці ў аграгарадок Парыж Пастаўскага раёна прыродны газ. Цяпер праводзіцца конкурс з абмежаваным удзелам па выбары падраднай арганізацыі для будаўніцтва аб'екта, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Паводле дакументацыі тэндара, для далучэння да газаправода высокага ціску (1,2 МПа) трэба будзе пракласці пад зямлёй новы газаправод даўжынёй 16,6 кіламетра. Пры гэтым 14,8 кіламетра газаправода будзе складацца з дзвюх нітак.

Арыенціровачны кошт гэтых работ складае 4 030 830 рублёў. Фінансавацца яны будуць за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама ўласных сродкаў вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».

На пракладку новага газаправода, які правядзе ў Парыж прыродны газ, адводзіцца пяць месяцаў. Завершыць працы павінны ў сярэдзіне кастрычніка.

Цэны на газ для Беларусі да 2025 года замацавалі пагадненнем

Расія пахавала газаправоды «Паўночны паток» — Reuters

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула