У рамках праверкі боегатоўнасці праверылі і перасоўны хлебазавод
У ходзе комплекснай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл на адным з палігонаў разгарнулі рухомы механізаваны хлебазавод. Палявое прадпрыемства здольнае на працягу сутак выдаць амаль шэсць тон гатовага прадукту, паведамляе БелТА.
Спецыялісты механізаванага хлебазавода — ваеннаабавязаныя запасу. Усе яны альбо дзеючыя кандытары і кухары, альбо ў мінулым прафесійныя пекары і тэхнолагі харчовай галіны.
Гэтыя людзі здольныя забяспечыць свежым хлебам увесь асабовы склад, які ўдзельнічае ў праверцы баявой гатоўнасці.
Ваенны хлебазавод можа працаваць у механізаваным рэжыме, а ў выпадку неабходнасці і ў паскораным тэмпе.
У двух раёнах Гродзенскай вобласці правядуць вучэнні тэрытарыяльнай абароны