БЕЛ Ł РУС

Улады Егіпта адмовіліся ад плана вырабляць снарады для расійскіх войскаў

18.04.2023 / 10:52

Nashaniva.com

Улады Егіпта адмовіліся ад плана вырабляць снарады для расійскіх войскаў. Такое рашэнне, піша газета The Washington Post са спасылкай на злітыя дакументы амерыканскай разведкі, было прынятае пасля ўмяшання ЗША.

Раней з той жа ўцечкі дакументаў стала вядома, што прэзідэнт Егіпта Абдул Фатах ас-Сісі ў лютым даручыў таемна падрыхтаваць план вытворчасці 40 тысяч рэактыўных снарадаў, якія збіраліся перадаць Расіі.

Аднак пасля візітаў у Егіпет амерыканскіх афіцыйных асоб, у тым ліку кіраўніка Пентагона Лойда Осціна на пачатку сакавіка, план паставак снарадаў Расіі «быў пастаўлены на паўзу».

Замест гэтага, як піша The Washington Post, Егіпет пагадзіўся прадаць ЗША артылерыйскія снарады для ўкраінскага войска. Выданне лічыць гэта «відавочнай дыпламатычнай перамогай» адміністрацыі Джо Байдэна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула