БЕЛ Ł РУС

«Расія заплаціць за прычыненую ёю шкоду». Краіны G7 будуць блакаваць расійскія актывы да канца вайны ва Украіне

18.04.2023 / 11:15

Nashaniva.com

«Суверэнныя актывы Расіі ў нашых юрысдыкцыях застануцца абезрухомленымі, пакуль не будзе вырашаны канфлікт, звязаны з парушэннем Расіяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», — гаворыцца ў супольнай заяве кіраўнікоў МЗС краін G7 пасля сустрэчы ў Японіі.

«Любое ўрэгуляванне канфлікту павінна гарантаваць, што Расія заплаціць за прычыненую ёю шкоду», — сказана ў дакуменце, піша BBC.

Краіны G7 плануюць і далей рабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі і кантраляваць іх выкананне. Акрамя таго, яны маюць намер каардынаваць намаганні для прадухілення паставак зброі ў Расію трэцімі бакамі і прыняць меры супраць тых, хто фінансуе расійскую агрэсію.

Неўзабаве пасля расійскага ўварвання ва Украіну ЗША, Брытанія, краіны ЕС і іншыя дзяржавы замарозілі валютныя рэзервы Расіі.

Паводле ацэнак кіраўніка Мінфіна РФ Антона Сілуанава, праз санкцыі Масква пазбавілася доступу амаль да 300 млрд даляраў — гэта каля паловы яе золатавалютных рэзерваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула