Акцёру Андрэю Трызубаву далі тры гады «хатняй хіміі». Ён быў за кратамі чатыры месяцы
У Кастрычніцкім судзе Мінска вынесены прысуд 52-гадоваму акцёру тэатральна-музычнага калектыву «Гузікі» Андрэю Трызубаву. Яго судзілі па народным артыкуле 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзел ў іх), піша «Вясна».
Працэс вяла суддзя Вольга Няборская.
Андрэй Трызубаў быў затрыманы раніцай 4 студзеня 2023 г. у Мінску па падазрэнні ва ўдзеле ў акцыях пратэсту восенню 2020 года. Пазней яго арыштавалі на 10 сутак і змясцілі на Акрэсціна. Пасля мужчыну перавялі ў СІЗА-1 Мінска.
Суд прызнаў акцёра вінаватым і пастанавіў пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
Чытаць таксама:
Праваабаронцы паведамілі пра затрыманні ў Наваградку
Жыхара Магілёва асудзілі на пяць гадоў за перадачу даных сілавікоў «Чорнай кнізе Беларусі»