БЕЛ Ł РУС

«Парушае асабістыя межы». Мужчына разбіў нунчакамі камеры відэаназірання ў Кобрыне

19.04.2023 / 15:36

Nashaniva.com

У Кобрыне 60-гадовы мужчына пашкодзіў нунчакамі чатыры камеры відэаназірання.

Скрын відэа

У міліцыю патэлефанаваў работнік парку культуры і адпачынку імя Суворава і расказаў аб пашкоджанні камер відэаназірання.

Праваахоўнікі высветлілі, што каля дзвюх гадзін ночы мужчына прыцэльна біў па камерах, прымацаваных да ліхтарных слупоў. Яго затрымалі.

Аказалася, мужчына купіў нунчакі ў інтэрнэце спецыяльна, каб псаваць абсталяванне відэаназірання, бо лічыць, што яно парушае яго асабістыя межы.

Следчыя распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула