БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя перамагло грып радыёлекцыямі на вакзалах

12.11.2009 / 1:29

Настасся Шамрэй

У Міністэрстве аховы здароўя 11 лістапада прайшло паседжанне Міжведамаснае каардынацыйнае рады па прафілактыцы грыпу.

У Міністэрстве аховы здароўя 11 лістапада прайшло паседжанне Міжведамаснае каардынацыйнае рады па прафілактыцы грыпу, паведамляе сайт minzdrav.by. Падчас паседжання аказалася, што:

«Адзначана зніжэнне колькасці захворванняў ОРВІ і грыпам. Усе прынятыя меры прызнаныя адэкватнымі і дзейснымі. У сувязі з гэтым, былі дадзены даручэнні працягнуць:

правядзенне радыёлекцый на вакзалах, у аэрапортах, цягніках і гэтак далей;

санітарна-каранцінны кантроль у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу асобаў, якія прыбываюць з краінаў небяспечных на грып;

кантроль за правядзеннем супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў (наяўнасць дэзінфікуючых сродкаў ва ўстановах адукацыі, арганізацыях аховы здароўя, прадпрыемствах грамадскага транспарту; забяспечанасць сродкамі індывідуальнай абароны, узмацненне тлумачальнай працы сярод насельніцтва і г.д.);

кантроль за наяўнасцю ў аптэках лекавых прэпаратаў для лячэння і прафілактыкі вострых рэспіраторных вірусных інфекцыяў і грыпу ды інш.».

Цікава, хтосьці з чытачоў НН чуў радыёлекцыі пра грып? А сродкі індывідуальнай абароны ў найбліжэйшай да Вас аптэцы маюцца? Ці гэтыя меры і даручэнні жывуць сваім жыццём, а краіна — сваім?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула