Афіша на 12 лістапада
«Без Білета», «Madera Hard Blues» і «White Night Blues» у Мінску, «Сцяна» у Гродне, пісьменнікі - у Любанскім раёне.
У чацвер у сталічным клубе «Рэактар» (вул. Харужай, 29) гурт «Без Білета» прэзентуе новы альбом «Афрыка».
Пачатак а 19-й.
13 лістапада тамсама гурт святкуе 10-годдзе. Настальгічная праграма. Пачатак а 19-й.
***
У мінскім «Графіці» — Madera Hard Blues & White Night Blues. Пачатак а 19-й.
***
Дзве з паловай гадзіны рок-н-рола ад Sciana і UNIA ў Гродне!
Адрас: бульвар Ленінскага Камсамола, 21, ліцэй №1. Пачатак а 19-й.
***
12 лістапада паэты Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк і празаік Барыс Пятровіч сустрэнуцца з чытачамі ў вясковых школах Любанскага раёна.
СШ вёскі Загалле прыме паэтаў а 10-й, СШ вёскі Сосны — у 11.15, Палічынская вясковая школа — у 12.30, а ў 13.30 — СШ вёскі Малыя Гарадзяцічы.