БЕЛ Ł РУС

Рэйтынг самых уплывовых людзей свету

12.11.2009 / 12:7

Nashaniva.com

Вядомы часопіс «Forbes» склаў рэйтынг самых уплывовых людзей свету. У артыкуле, які суправаджае апублікаваны рэйтынг, гаворыцца, што кандыдатаў на ўключэнне ў спіс самых уплывовых людзей свету адбіралі па некалькіх параметрах.

Найперш ацэньвалася колькасць людзей, на якіх распаўсюджваецца ўплыў таго ці іншага чалавека. Акрамя гэтага, прымаўся пад увагу аб’ём фінансавых сродкаў, кантралюемых удзельнікамі рэйтынгу. Улічвалася і здольнасць кандыдата аказваць уплыў на розныя сферы жыцця.

Стваральнікі рэйтынгу бралі пад увагу таксама і тое, як шырока ўдзельнік спісу выкарыстоўвае свой уплыў. Прыкладам шырокага выкарыстання свайго ўплыву, па версіі «Forbes», можа служыць Уладзімір Пуцін, які «адпраўляе алігархаў за краты, уводзіць войскі ў суседнія краіны і час ад часу перакрывае пастаўкі газу ў Еўропу».

Першая дзесятка самых уплывовых людзей свету выглядае наступным чынам

На пазіцыю адстае ад Біла Гейтса Папа рымскі Бенедыкт XVI, а адразу за ім размясціўся скандальны італь’янскі прэм’ер і новы сябра кіраўніка Беларусі Сільвіё Берлусконі. У дваццатку увайшлі дзьве жанчыны — Ангела Меркель (15) і Хілары Клінтан (17). Расійскі прэзідэнт Мядзведзеў са сваёй 43‑яй пазіцыяй значна адстае ад Пуціна. На пункт вышэй за Мядзведзева размясціўся нават Ігар Сечын — намеснік Пуціна, які кантралюе нафтавыя даходы Крамля. Замыкае спіс самых уплывовых людзей свету яшчэ адзін сябра Беларусі Уга Чавес. У яго 67‑ая пазіцыя.

Ніхто з нашых суайчыннікаў пакуль у спіс «Forbes» не тапіў.

АП, паводле forbes.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула